BE RU EN

Беларусь хоча вырошчваць манга і авакада ў Зімбабвэ

  • 8.02.2019, 21:15

Шэйман распавёў пра супрацоўніцтва з Зімбабвэ ў сельскай гаспадарцы.

Беларусь плануе супрацоўнічаць з Зімбабвэ ў сферах здабычы карысных выкапняў, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам кіраўнік спраў дыктатара Віктар Шэйман пасля сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый у пытаннях развіцця бізнэс-супрацоўніцтва з Зімбабвэ, паведамляе БелТА.

«Летась мы падпісалі кантракты на $58,2 мільёна. Пайшлі заказы на МТЗ, «Гомсельмаш», «Лідаграпраммаш», МАЗ, ідзе выраб тэхнікі. Наступны напрамак супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. Урад Зімбабвэ нам выдзяляе 10 тысяч га зямлі, якая не была ў сельгасабароце. У сакавіку-красавіку мы накіроўваем тэхніку. Нашы спецыялісты вывучаюць склад глебы, глядзяць, якія неабходна ўнесці ўгнаенні, якая тэхніка неабходная. Вырасціўшы рыс, пшаніцу, сою, мы будзем рэалізоўваць іх на мясцовым рынку. Таксама ў планах - пасадка садоў: цытрусавыя, авакада, манга будзем пастаўляць у Беларусь, Расею і на рынак ЕЗ. Да канца года разлічваем закласці аснову, каб выйсці на вытворчасць мяса, малака, а ў далейшым і іх перапрацоўку», - сказаў Віктар Шэйман.

Апошнія навіны