У Польшчы пабіты рэкорд сярэдняга заробку
- 8.02.2019, 17:09
Як ён адрозніваецца ў розных частках краіны.
Цэнтральная статыстычная ўправа апублікавала новыя звесткі. Сярэдні заробак у Польшчы за снежань 2018 года пабіў рэкорд, дасягнуўшы 5275 злотых брута або блізу 3742 злотых або 985 даляраў «на рукі», паведамляе money.pl.
Экспэрт па рынку працы Кшыштаф Інглот распавёў, што ў снежні заўсёды пік заробкаў праз святочныя прэміі. Але пры гэтым заробак у студзені ўсё адно будзе вышэйшым за мінулагодні, бо мінімальны заробак павысілі да 2250 злотых. Рост даходаў, са слоў экспэрта, будзе ўдвая большым, чым у 2018 годзе.
Аднак, выявілася, далёка не ўсе яны дацягнулі да сярэдняга заробку ў краіне.
У ваяводствах сітуацыя яшчэ больш нераўнамерная. Толькі тры з 16 дасягнулі запаветных 5275 злотых сярэдняга заробку.