BE RU EN

У «Белсаюздруку» прадаюцца вокладкі для пашпартоў з надпісам Russia

  • 8.02.2019, 15:14

Як апраўдваецца кіраўніцтва?

Карыстальнік «Фэйсбука» Генадзь Вінярскі сфатаграфаваў вітрыну шапіка «Белсаюздруку», піша nn.by.

Цэнтральную пазіцыю ў ёй займае вокладка ў колерах расейскага сцягу і адпаведным надпісам, прычым вокладка гэтая выстаўленая над прадукцыяй з беларускай сімволікай.

Гэта што мэтанакіраваная палітыка - прапаноўваць беларусам укладваць пашпарты ў вокладку з колерамі расейскага сцяга?

Журналісты задалі пытанне ідэолагу «Белсаюздруку» Святлане Ніканавай.

«У Беларусі не выпускаюць вокладкі... Але іх жа купляюць і госці сталіцы, таму гэта не прапаганда. Гэта не палітыка... Давайце вам лепш раскажа гандлёвы аддзел», - сказала яна.

У гандлёвым аддзеле сцвярджаюць, што турысты з Расеі ахвотна набываюць у Беларусі гэтыя вокладкі: «У нас шырокі асартымент вокладак для пашпарта. Проста як узор асартыменту. Чаму няма Бразіліі і Нямеччыны? Ну на паліцы няма магчымасці прадставіць увесь асартымент, усе колеры. Якія яшчэ краіны ёсць? Розныя ёсць. Арыентавана на турыстаў. Нічога ідэалагічнага тут няма».

Апошнія навіны