BE RU EN

У Маскве пасажырскі самалёт рэзнуўся ў ліхтарны слуп

  • 8.02.2019, 11:38

Прычына аварыі высвятляецца.

Пасажырскі самалёт рэзнуўся ў ліхтарны слуп у сталічным аэрапорце Дамадзедава. Пра гэта ТАСС паведаміла прадстаўніца Маскоўскага міжрэгіянальнага следчага кіраўніцтва на транспарце СК Расеі Ларыса Маркавец.

"Самалёт сутыкнуўся з мачтай гарадскога асвятлення. Паводле гэтага факту Маскоўскае міжрэгіянальнае следчае кіраўніцтва на транспарце СК Расеі праводзіць папярэднюю следчую праверку", - паведаміла Маркавец.

Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прычына аварыі высвятляецца.

Апошнія навіны