BE RU EN

Беларусы ў студзені прадалі валюты амаль столькі ж, колькі купілі

  • 7.02.2019, 21:09

За першы месяц года беларусы прадалі валюты на $683,3 млн у эквіваленце, а набылі $677,5 мільёна.

Беларусы ў студзені 2019-га прадалі валюты амаль столькі ж, колькі купілі.

Пра гэта сведчаць статыстычныя звесткі Нацбанка. За першы месяц года фізічныя асобы прадалі валюты на 683,3 млн даляраў у эквіваленце, а купілі 677,5 мільёна даляраў.

Чысты продаж склаў 5,8 мільёна даляраў, інфармуе БелТА.

За мінулы год фізічныя асобы ў нашай краіне прадалі валюты на 1,1 мільярды даляраў больш, чым купілі.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі за студзень прадалі замежнай валюты на 1,5098 млрд даляраў у эквіваленце, а купілі 1,5764 млрд даляраў.

Апошнія навіны