BE RU EN

Раўкоў: У адказ на выхад ЗША з ДРСМД будзем умацоўваць «саюз» з Расеяй

  • 7.02.2019, 17:56

Міністр абароны анансаваў умацаванне Узброеных сіл.

Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў уважае за важнае ўмацаванне саюза з Расеяй у варунках выхаду ЗША з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД). Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

«Будзе складана. Будзем умацоўваць Узброеныя сілы, умацоўваць абароназдольнасць, дзяржаўнасць. Умацоўваць Саюз Беларусі ды Расеі - усё гэта трэба рабіць», - заявіў Раўкоў журналістам у чацвер у Менску ў каментары наступстваў выхаду ЗША і Расеі з ДРСМД.

Аднак ён мяркуе, што для нацыянальнай бяспекі Беларусі прынцыпова новых пагроз не з'явілася. «Новых (пагроз) не з'явілася. Усе ранейшыя, усе знаёмыя», - дадаў міністр.

Апошнія навіны