BE RU EN

За 27 гадоў курс беларускага рубля знізіўся да даляра ў 1 444 200 раз

  • 7.02.2019, 17:41

Блогер распавёў пра сумнеўны рэкорд нашай краіны.

Сёння Лукашэнка пахваліў кіраўніка Нацбанку Паўла Калавура. Дыктатар падзякаваў яму за «спакой на фінансавым рынку».

А ці так усё было спакойна на фінансавым рынку Беларусі?

Як падлічыў блогер Віктар Малішэўскі, за час свайго існавання беларускі рубель знізіўся ў дачыненні да даляра ў...1 444200 раз!

Нагадаем, у 2011 годзе Беларусь пабіла сусветны рэкорд у дэвальвацыі. Тады Нацбанк ажыццявіў аднамомантавую дэвальвацыю беларускага рубля да кошыка валют на 54%, пры гэтым з пачатку года курс нацвалюты знізіўся на 71,62%.

Апошнія навіны