BE RU EN

Вандалы канчаткова разбурылі «лаву Клінтана» ў Курапатах

  • 7.02.2019, 17:03

Падарунак прэзідэнта ЗША разбілі на 14 кавалкаў.

Мемарыяльны знак «лава Клінтана» ў Курапатах, пастаўлены ў 1994 годзе прэзідэнтам ЗША, канчаткова зруйнаваны.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла актывістка абароны Курапатаў Ганна Шапуцька.

«Налічылі больш за 14 кавалкаў. 4 адносна вялікія ляжаць на пастаменце, іншыя раскіданыя вакол, вянок таксама разбураны. Пастамент цэлы, але лава зруйнаваная. Прычым відаць, што цэлая дарожка вытаптаная ад лесу да лавы. Мабыць, не адзін раз туды-сюды хадзілі. Магчыма, і не адзін чалавек», - сказала Шапуцька.

Час, калі ў Курапатах адбыўся чарговы акт вандалізму, ёй невядомы.

На месца здарэння выклікалі міліцыю.

Апошнія навіны