BE RU EN

У Магілёўскім каледжы студэнтаў прымушалі паказаць свае акаўнты ў сацсетках

  • 7.02.2019, 16:15

Студэнты політэхнічнага каледжа адмовіліся.

Паводле інфармацыі канала NEXTA, у Магілёўскім політэхнічным каледжы студэнтаў хацелі прымусіць паказаць свае акаўнты ў сацсетках, піша mogilev.online.

У распараджэнне блогера трапіў здымак дакумента, закліканы «праверыць веды вучняў на тэму «Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у інфармацыйнай прасторы сеткі Інтэрнэт». Дарэчы, гаворка ідзе пра дэманстрацыю нацысцкай сімволікі, распальванне міжнацыянальнай варожасці. У студэнтаў прасілі нават паролі і лагіны.

Далей ідуць сем адмоваў студэнтаў з подпісамі ў графе «з прававымі наступствамі азнаёмлены».

«Яны адмовіліся. Прыгажуны!» - каментуе аўтар канала.

ФОТА: ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ NEXTA

Апошнія навіны