BE RU EN

У Венесуэле разбіўся расейскі ўдарны гелікаптэр Мі-35М

  • 7.02.2019, 15:55

Верталёт пацярпеў катастрофу падчас вучэнняў па «адбіцці ўварвання ЗША».

Ударны гелікаптэр Мі-35М армейскай авіяцыі Баліварыянскіх наземных войскаў Венесуэлы чацвёртага лютага разбіўся ў штаце Кахедэс, паведамляе Venezuela al Día. Верталёт пацярпеў катастрофу падчас вучэнняў у «адбіцці ўварвання ЗША».

Пяцёра вайскоўцаў атрымалі «множныя траўмы». Гэта першая страта верталёта Мі-35М у армейскай авіяцыі Венесуэлы. Гэтыя баявыя машыны былі атрыманыя ў 2005-2007 гадах ад Расеі. Яны складаюць аснову сфармаванага ў 2011 годзе батальёна шматмэтавых гелікаптэраў.

Мі-35М з'яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй «Мі-24В». Верталёт здольны ўжываць кіраванае і некіравальнае ўзбраенне ў складаных метэаўмовах дзякуючы наяўнасці дасканалай аглядна-прыцэльнай сістэмы, у якую ўваходзяць цеплавізійны і тэлевізійны каналы, лазерны далямер і пеленгатар.

Апошнія навіны