BE RU EN

Лявон Вольскі прэзентаваў альбом «Гравітацыя»

  • 7.02.2019, 11:59

Новы альбом закончвае трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства», «Псіхасаматыка».

Сёння адбыўся рэліз новага альбома легендарнага беларускага музыкі Лявона Вольскага «Гравітацыя». Дыск распавядае пра ўсе асноўныя стадыі чалавечага жыцця: ад нараджэння да смерці. Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 2 сакавіка ў Prime Hall, піша nn.by.

Новы альбом «Гравітацыя» заканчвае трылогію, пачатую дыскамі «Грамадазнаўства» (2014), «Псіхасаматыка» (2016). Як і папярэднікі, ён быў запісаны ў Вільні з нарвэжскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам.

Сродкі на запыc і выпуск збіраліся праз краўдфандынг. Цяпер пачынаецца працэс рассылкі лотаў і інфармацыі ахвярадаўцам праекта. Новы альбом даступны на iTunes ды іншых лічбавых пляцоўках.

Апошнія навіны