BE RU EN

21 лютага ў Менску адбудзецца канцэрт «Дзень роднай мовы»

  • 6.02.2019, 20:35

Канцэрт праводзіцца з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і ў межах кампаніі #беларускамоўны.

21 лютага «Белсат», «Арт-Сядзіба», Саюз беларускіх пісьменнікаў, «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і say.by запрашаюць у кавярню «Грай кафэ», каб адзначыць Дзень роднай мовы.

Уваход бясплатны, але варта зарэгістравацца. Зрабіць гэта можна тут.

Музычна-паэтычны lineup:

Akute

UZARI

ANGST

Усевалад Сцебурака

Насця Кудасава

Maryja Martysievič

Стась Карпаў

Акрамя музыкі арганізатары падрыхтавалі шоў «Самшазам» (аналаг гульні «Адгадай мелодыю»), пляцоўку настольных гульняў і дзіцячых забаў і невялікі базар.

Каманда say.by прэзентуе новую версію мабільнага дадатку, які дапаможа навучыцца размаўляць па-беларуску..

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кавярня «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак а 18:00

Апошнія навіны