BE RU EN

Кошт Bitcoin наблізіўся да гадавога мінімуму

  • 6.02.2019, 18:47

Кошт манеты апусціўся да адзнакі $3405 і можа абрынуцца яшчэ ніжэй.

У сераду, 6 лютага, сярэднярынкавы кошт Bitcoin апусціўся да адзнакі $3405, ён наблізіўся да мінімуму 2019 г. $3400, які быў усталяваны 29 студзеня. На думку аналітыка NewsBTC Аяша Джындала, найбліжэйшым часам кошт крыптавалюты можа ўпасці да $3350 і $3320, паведамляе РБК.

Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі кошт актыву не зможа ўтрымацца вышэй за ўзровень падтрымкі $3375, патлумачыў спецыяліст. Ён дадаў, што ў далейшым курс манеты апусціцца да $3200.

Раней кампанія Finder правяла апытанне сярод фінансавых аналітыкаў. Большасць з іх упэўнена, што Bitcoin падаражэе да $7000 да канца 2019 годзе, а кіраўнік Digital Capital Бэн Рычы заявіў, што да снежня кошт першай крыптавалюты перавысіць $9500.

Апошнія навіны