«Раснафта» дала справаздачу аб страце $153 мільёнаў у Венесуэле
- 5.02.2019, 17:13
Усяго расейская кампанія фундавала ў рэжым Мадуры $4,4 мільярда.
Агульны аб'ём фундаванняў «Раснафты» ў эканоміку Венесуэлы на пачатак 2019 года складаў 4,4 млрд даляраў. Такія звесткі, як паведамляе Reuters, кампанія прадставіла ў аўторак у гадавой справаздачы па МСФС і прэзентацыі да яго, піша сайт finanz.ru.
З выніковай сумы крыху больш за палову - 2,3 млрд даляраў - складалі крэдыты венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, якія з 2014 года выдаваліся ёй пад заклад будучых нафтавых паставак у рамках папярэдне аплачаных кантрактаў.
Агулам PDVSA атрымала ад «Раснафты» блізу 6,5 млрд даляраў, аднак дзве траціны гэтай запазычанасці ўжо выплаціла. Летась яна вярнула 2,3 млрд даляраў чатырма ратамі - 600 млн у першым квартале, 400 млн - у другім, 500 млн - у трэцім і 800 млн - у чацвёртым.
Акрамя таго, 2,1 млрд даляраў «Раснафта» фундавала ў Венесуэлу наўпрост, купляючы долі ў праектах па здабычы нафты ў краіне.
Тры такія праекты, якія прадстаўляюць з сябе СП з PDVSA, кампанія ацаніла на падставе балансавага кошту 138 рублёў. Гэта 40% у Petromonagas (77 млрд рублёў), 40% у Petrovictoria (31 млрд рублёў) і 32% у праекце «Хунін-6» (30 млрд рублёў).
Што яшчэ да двух праектаў Boqueron і Petroperija, дзе «Раснафта» валодае 27% і 40% адпаведна, кампанія паказала ў справаздачы непрызнаную долю страт на 10 млрд рублёў.
У выпадку далейшага разрастання палітычных падзей у Венесуэле, дзе лідар апазіцыі Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым прэзідэнтам, заручыўшыся падтрымкай ЗША, Еўразвязу, Канады і 11 з 14 лацінаамерыканскіх краін, якія ўваходзяць у «Групу Лімы», страты «Раснафты» могуць істотна ўзрасці.
«У выпадку змены палітычнага рэжыму расейская кампанія рызыкуе страціць усе інвестыцыі ў праблемнай лацінаамерыканскай краіне», - кажа аналітык «Альпары» Аляксандр Разуваеў.
Камерцыйныя дачыненні з венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй PDVSA ажыццяўляюцца на падставе дзейных кантрактаў і ў адпаведнасці з прыдатнымі нормамі міжнароднага і мясцовага заканадаўства, адзначае «Раснафта» ў справаздачы.