BE RU EN

Аляксандр Глеб: У мяне ўсе сны былі пра Нямеччыну

  • 5.02.2019, 16:50

Беларускі футбаліст распавёў, як стаў гульцом нямецкага «Штутгарта».

«У мяне бацька фанатам быў нацыянальнай каманды Нямеччыны. І ён неяк немцы-немцы. І ён мне гэта прышчапіў з ранніх гадоў. Я цягам гадоў 2-3 клаўся спаць і ўсе сны былі пра Нямеччыну. Што я пераходжу менавіта ў бундэслігу, што я прыязджаю дадому, а на мне красоўкі «Адыдас», джынсы. І тут раз - і запрашэнне з Нямеччыны. Тады я зразумеў, што калі рэальна хацець, марыць, ісці да сваёй мэты, то заўсёды даб'ешся.

Нюансы, вядома, з пераходам былі. Доўга дамаўляліся. Адступных шмат. Потым я яшчэ са сваіх грошай аддаваў, калі пачаў больш менш зарабляць», - распавёў беларускі футбаліст Аляксандр Глеб у шоў «Лава асноўных» на VOKA.TV, піша «Трибуна».

Апошнія навіны