BE RU EN

Фотафакт: Крымскі мост заржавеў

  • 27.02.2019, 14:38

У сеціве з'явіліся актуальныя здымкі, якія паказваюць стан Керчанскага моста.

У акупаваным Крыме чыгуначнае палатно Керчанскага моста ўжо пакрылася іржой, паведамляе obozrevatel.com.

«Свежыя іржавыя жалязякі ў форме паркана з дзіркай», - піша ў Twitter блогер RoksolanaToday&Крым.

«Керч. Мост «Шчасце Ротэнберга», - рэзюмавала яна.

Нагадаем, што 15 траўня 2018 года акупанты правялі афіцыйную цырымонію адкрыцця аўтамабільнай часткі Крымскага моста. 16 траўня па ёй запусцілі рух.

Пазней у «Крымскай чыгунцы» заявілі, што першы пасажырскі састаў пройдзе па Крымскім мосце 8 снежня 2019 года. Продаж квіткоў на гэтыя цягнікі адкрыецца ў верасні і будзе праводзіцца ў 22 пунктах: на ўсіх асноўных вакзалах і станцыях раённага значэння, а таксама ў гарадах Ялце і Судаку.

У акупаваным Крыме адбываюцца апоўзні ў раёне Керчанскага моста, якія могуць прывесці да яго разбурэння. Для будаўніцтва Расейская Федэрацыя абрала самае няўдалае паводле геалагічных і сейсмічных умоў месца.

Апошнія навіны