BE RU EN

Беларусам прапануюць да $1 мільёна на развіццё мабільных дадаткаў

  • 26.02.2019, 21:57

Беларуска-брытанскі распрацоўнік мабільных дадаткаў і гульняў абвясціў конкурс.

Беларуска-брытанскі распрацоўнік мабільных дадаткаў і гульняў кампанія Gismart збіраецца інвеставаць у мабільныя праекты ў рамках выдавецкага напрамку працы. Інвестыцыі могуць складаць ад $50 000 да $1 млн, паведамляе «Онлайнер».

Кампанія хоча праінвеставаць мабільныя праекты ў сферы казуальных і гіперказуальных гульняў, музыкі, забаў, навучання, здароўя і іншыя, паведамляецца ў прэс-рэлізе. Галоўнай канкурэнтнай перавагай суіскальнікаў стане моцная і матываваная каманда.

Падтрымліваць абяцаюць не толькі грашыма, але і экспертызай, досведам у галіне развіцця і прасоўвання мабільных прадуктаў, дапамогай у адміністрацыйных і юрыдычных пытаннях.

Праекты шукаюць не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД, далёкага замежжа.

Апошнія навіны