BE RU EN

Улады Ірландыі падалі законапраект аб Brexit на выпадак, калі Лондан не дамовіцца з ЕЗ

  • 24.02.2019, 21:49

Улады Ірландыі мяркуюць, што Brexit без угоды з ЕЗ стане вялікім шокам для іх эканомікі.

22 лютага намеснік прэм'ер-міністра Ірландыі Сайман Коўні прадставіў законапраект, закліканы дапамагчы краіне справіцца з наступствамі Brexit у выпадку выхаду Вялікабрытаніі з ЕЗ без падпісання дамовы з Брусэлем, паведамляе gordonua.com са спасылкай на тэлеканал BBC.

Законапраект прадугледжвае захаванні існых правілаў экстрадыцыі з Вялікабрытаніяй і працяг транспамежных чыгуначных і аўтобусных перавозак Ірландыі з Вялікабрытаніяй. Агулам ён накіраваны на падтрымку бізнэсу, захаванне працоўных месцаў і абарону правоў грамадзян.

Над дакументам працавалі дзевяць міністраў. Законапраект займае 70 старонак. Чакаецца, што ірландскі парламент прыме яго да 29 сакавіка, калі запланаваны выхад Вялікабрытаніі з ЕЗ.

Пры гэтым Коўна выказаў надзею, што законапраект не спатрэбіцца, бо Brexit без угоды "стане вялікім шокам для эканомікі Ірландыі".

Апошнія навіны