BE RU EN

У Празе пратэставалі супраць расейскай акупацыі Крыму

  • 24.02.2019, 21:02

Блізу 30 чалавек сталі ў ланцужок з літарамі і ўтварылі надпіс «Крым - гэта Украіна».

У сталіцы Чэхіі, Празе, прайшоў флэшмоб Крым - гэта Украіна з нагоды Дня супраціву акупацыі Крыма, які будуць адзначаць на наступным тыдні.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Акцыя, арганізаваная амбасадай Украіны ў Чэхіі, адбылася ў рамках штотыднёвага Пражскага Майдана.

ФОТА: RFE/RL

Удзельнікі акцыі ўсталявалі шыльду з прозвішчамі і партрэтамі ўкраінскіх палітвязняў у Расеі і ў Крыме, з агітацыйнымі заклікамі «Putin go home!», «Stop Russian occupation» і прынеслі з сабой крымска-татарскую і ўкраінскую сімволіку. Каля 30 чалавек сталі ў ланцужок з літарамі і ўтварылі надпіс «Крым - гэта Украіна».

Ва Украіне 26 лютага адзначаюць Дзень супраціву акупацыі Крыма. У гэты дзень у 2014 годзе ля будынка Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым адбыўся шматтысячны мітынг крымска-татарскіх актывістаў у падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. На плошчы перад будынкам парламента аўтаноміі ім супрацьстаялі прыхільнікі анэксіі паўвыспы з Расеяй.

Апошнія навіны