BE RU EN

Тысячы жыхароў сектара Газы выйшлі на вуліцы, патрабуючы адстаўкі Махмуда Абаса

  • 24.02.2019, 20:38

Выйсці на вуліцы іх прымусіла істотнае скарачэнне заробкаў дзяржаўным службоўцам.

У нядзелю, 24 лютага, у сектары Газы адбылася масавая дэманстрацыя, удзельнікі якой патрабавалі неадкладнай адстаўкі Махмуда Абаса. "Абас, сыходзь! Гэта патрабаванне народа", - выкрыквалі прысутныя.

У гэтай акцыі ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч жыхароў палестынскага анклава, у асноўным прыхільнікі ХАМАС і Махамада Дахлана. Выйсці на вуліцы іх прымусіла істотнае скарачэнне заробкаў дзяржаўным службоўцам, піша newsru.co.il.

Натоўп патрабаваў ад Рамалы выплаціць усе запазычанасці за заробкі бюджэтнікаў.

Фотаздымкі з дэманстрацыі былі апублікаваныя хамасаўскім "Палестынскім інфармацыйным цэнтрам".

Апошнія навіны