BE RU EN

Пад Кобрынам пры лабавым сутыкненні загінуў кіроўца «Рэно»

  • 24.02.2019, 19:55

Кіроўца «Рэно» з невядомай прычыны выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся са «Сканіяй».

Пад Кобрынам пры лабавым сутыкненні загінуў кіроўца «Рэно». Як паведамляе прэс-служба Берасцейскай абласной ДАІ, здарэнне адбылося пасля абеду 23 лютага на 516-м кіламетры аўтадарогі М10.

Кроўца «Рэно Меган Сцэнік» з невядомай прычыны выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся са «Сканіяй». Пасля абодва самаходы з'ехалі ў кювет.

Праваахоўнікі расследуюць інцыдэнт.

Апошнія навіны