BE RU EN

Амбасадара Расеі выклікалі ў МЗС Швэцыі праз небяспечныя манеўры Су-27

  • 24.02.2019, 18:32

Су-27 праляцеў менш за 20 м ад швэдскага самалёта.

У Міністэрства замежных спраў Швэцыі выклікалі пасла Расеі праз інцыдэнт з небяспечным збліжэннем расейскага знішчальніка да самалёта ВПС Швэцыі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка швэдскага МЗС Дыяна Кудхайб у каментары SVT Nyheter, паведамляе nv.ua.

«Міністэрства сур'ёзна ставіцца да інцыдэнту. Расейскі пілот дзейнічаў безразважна і непрафесійна. Ён паставіў пад пагрозу бяспеку палётаў», - заявіла яна.

Са слоў прадстаўніка дыпламатычнага міністэрства, швэдскі самалёт меў поўнае права здзяйсняць сваю місію ў той паветранай прасторы над Балтыйскім морам, дзе адбыўся інцыдэнт.

Нагадаем, што 19 лютага ў міжнароднай паветранай прасторы над Балтыйскім морам расейскі знішчальнік Су-27 праляцеў на небяспечнай адлегласці ад самалёта-выведніка Gulfstream ВПС Швэцыі.

У Міністэрстве абароны Швэцыі заявілі, што Су-27 праляцеў менш чым у 20 м ад швэдскага самалёта.

У Мінабароны РФ традыцыйна адмаўляюць небяспечныя манеўры Су-27. Паводле іх звестак, расейскі знішчальнік «на бяспечнай адлегласці» пракантраляваў над нейтральнымі водамі палёт швэдскага выведвальнага самалёта.

Апошнія навіны