BE RU EN

У Бангладэш узброены чалавек захапіў пасажырскі самалёт

  • 24.02.2019, 16:53

Захоп адбыўся ў аэрапорце бангладэшскага горада Чытагонг.

Узброены злачынец захапіў пасажырскі самалёт, які ляцеў з Даке ў Дубай, падчас прамежкавай пасадкі ў горадзе Чытагонг у Бангладэш, паведамляе «Медуза» са спасылкай на выданне Bdnews24.

Злачынца захапіў самалёт увечары 24 лютага, паведаміў міністр унутраных справаў Бангладэш Асадузаман Хан. Паводле ягоных словаў, зламыснік пагражаў пілоту самалёта пісталетам.

Усе пасажыры і экіпаж лайнера змаглі пакінуць борт. Паводле інфармацыі паліцыі, злачынец застаецца ў самалёце.

Лайнер належыць авіякампаніі Biman Bangladesh Airlines.

Апошнія навіны