BE RU EN

Ірына Крыўко: Цяпер заўзятары з трыбунаў скандуюць мне: «Малайчына!»

  • 24.02.2019, 16:41

Беларуская біятланістка падзялілася эмоцыямі ад чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах.

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко'b> пасля фінішу ў "пасьюце", паводле вынікаў якога атрымала срэбра, падзялілася эмоцыямі ад чэмпіянату Еўропы ў Раўбічах.

– Спаборніцтвы, нягледзячы на тое, што падрыхтоўка да іх была змазаная праз хваробу, атрымаліся паспяховымі. Бронза ў першы дзень, срэбра ў заключнай гонцы чэмпіянату. Цяпер заўзятары з трыбунаў скандуюць мне: "Малайчына!" Ім вялікі дзякуй, выступаем усёй камандай менавіта для іх, нават калі вельмі цяжка выходзім на старт, – перадае словы Крыўко БелТА.

Нацыянальная зборная Беларусі пасля чэмпіянату Еўропы прадоўжыць збор у "Раўбічах" да старту сусветнага форуму ў Эстэрсундзе, які пройдзе ў Швецыі з 7 да 17 сакавіка.

Апошнія навіны