BE RU EN

Спікер парламента Малдовы: РФ паўплывала на выбарчую кампанію ў краіне

  • 24.02.2019, 16:30

Сёння ў Малдове праходзяць парламенцкія выбары.

Спікер парламента Малдовы Андрыян Канду сцвярджае, што Расея ўмяшалася ў выбарчую кампанію перад парламенцкімі выбарамі, паведамляе ТАСС.

Андрыян Канду ўпэўнены, што Расея выкарыстоўвала некалькі інструментаў уплыву: "Расейская Федэрацыя выкарыстоўвала шмат інструментаў для таго, каб паўплываць на выбарчую кампанію ў Малдове. Гэта і амністыя мігрантаў, і зняцце мытаў на малдаўскую прадукцыю, і сітуацыя з выратаванымі з Афганістана пілотамі".

Нагадаем, што сёння, 24 лютага, у Малдове праходзяць парламенцкія выбары.

Апошнія навіны