BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да +8 градусаў

  • 24.02.2019, 16:18

Сіноптыкі прагназуюць моцны вецер.

У найбліжэйшыя суткі, 25 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Вялікіх ападкаў сіноптыкі не прагназуюць, толькі на ўсходзе краіны месцамі пройдзе дождж і мокры снег.

Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных адрэзках дарог магчымая галалёдзіца.

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні сярэдні, удзень месцамі моцны парывісты да 15–18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 цяпла, удзень будзе 2–8 вышэй за нуль, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны