Беларуска Ірына Крыўко заваявала срэбра ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы
- 24.02.2019, 15:36
ЧЕ ў біятлоне праходзіць у Раўбічах.
Беларуска Ірына Крыўко заваявала срэбра ў гонцы пераследу на чэмпіянаце Еўропы-2019, які праходзіць у Раўбічах, паведамляе pressball.by.
Перамогу ў "пасьюце" атрымала расейская біятланістка Кацярына Юрлова-Перхт. Замкнула тройку немка Надзін Хорхлер.
Адзначым, што шведка Мона Брорсан, якая перамагла ў спрынце, як і бронзавая прызёрка Ханна Эберг, не стартавала ў гонцы пераследу – зборная Швецыі пакінула Раўбічы для падрыхтоўкі да хатняга чэмпіянату свету.
Алена Кручынкіна (1+0+0+1) фінішавала 23-й, адгуляўшы 19 пазіцый. Дынара Алімбекава (1+2+2+0) стала 24-й. Дар'я Юркевіч (1+0+0+1) паднялася з 46-га на 28-ы радок. Ірына Кручынкіна (1+4+1+1) стала ў выніку 46-й.