BE RU EN

Сотні берасцейцаў выйшлі на марш супраць акумулятарнага завода

  • 24.02.2019, 14:11

Акцыя скончылася выкананнем гімна пратэсту – песні «Жыць».

На плошчы Леніна ў Берасці сёння прайшла традыцыйная акцыя пратэсту супраць акумулятарнага завода, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Шэсце пачалося з плошчы Леніна па вуліцы Пушкінскай. У пачатку ў ім удзельнічалі больш за 150 – 180 чалавек. Людзей падчас шэсця станавілася ўсё больш.

Сярод удзельнікаў былі блогер Сяргей Пятрухін, адзін з лідараў БНК Андрэй Шарэнда.

Перад акцыяй АМАП затрымаў ля пад'езда блогера Аляксандра Кабанава.

Шэсце скончылася каля кінатэатра «Беларусь» выкананнем песні «Жыць» – гімна пратэсту берасцейцаў супраць акумулятарнага завода.

Апошнія навіны