BE RU EN

Улады ААЭ даравалі грамадзянам $ 100 мільёнаў пазыкаў

  • 24.02.2019, 13:59

Пастанова звязаная з намерам падтрымаць жыццёвы ўзровень грамадзянаў.

У Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ) урад краіны вылучыў дапамогу больш чым 3 тыс. грамадзянаў, якія мелі запазычанасць перад банкамі, паведамляе Gulfnews (пераклад – РБК).

Паводле вынікаў перамоваў з банкамі тыя даравалі запазычанасць памерам 361 млн дырхамаў (больш за $98 млн).

Улады краіны правялі перамовы з 13 банкамі. Старшыня Найвышэйшага камітэта Фонду ўрэгулявання запазычанасці ўрада краіны Джабер Махамад Аль-Сувейдзі патлумачыў, што гэты захад накіраваны на тое, каб забяспечыць годны ўзровень жыцця ўсім грамадзянам краіны. Дараванне пазыкаў павінна падтрымаць максімальна магчымы ўзровень сацыяльнай стабільнасці, сказаў ён.

Аль-Сувейдзі падкрэсліў, што гэтая ініцыятыва ўкладаецца ў рамкі курсу, абвешчанага ўладамі краіны. Раней эмір Абу-Дабі і прэзідэнт ААЭ Халіфа ібн Зайд Аль Нахаян абвесціў пра пачатак «года памяркоўнасці» ў краіне.

Прадстаўнікі банкаў таксама заявілі, што гэты крок накіраваны на зніжэнне сацыяльнага цяжару на простых грамадзянаў і «прасоўванне каштоўнасцяў цярпімасці».

Улады ААЭ неаднаразова прымалі падобныя захады. У студзені 2012 года Халіфа ібн Зайд Аль Нахаян абвесціў, што 6,8 тыс. грамадзянаў краіны будуць дараваныя пазыкі на агульную суму $540 млн. Пад пазыковую амністыю трапілі тыя грамадзяне, чыя запазычанасць не перавышае $ 270 тыс.

Апошнія навіны