BE RU EN

Відэафакт: У Менску на 23 лютага пабіліся супрацоўнікі ЖЭС

  • 24.02.2019, 13:06

Інцыдэнт трапіў на камеру жыхароў найбліжэйшага дома.

У Менску 23 лютага супрацоўнікі ЖЭС наладзілі разборкі паміж сабой. Адпаведнае відэа з'явілася ўдзень 23 лютага ў групе «ЧП. Беларусь» Вконтакте.

Мяркуючы з паводзінаў мужчынаў, яны былі ў нецвярозым стане. У якім двары адбыўся інцыдэнт – не паведамляецца.

«Нам застаецца спадзявацца, што гэта быў паказальны бой у гонар свята і ніхто не пацярпеў», – гаворыцца ў каментары да відэа.

Апошнія навіны