BE RU EN

Болтан выставіў ультыматум войску Мадуры

  • 24.02.2019, 10:20

Вайскоўцаў Вэнэсуэлы паставілі перад выбарам.

Вэнэсуэла можа сутыкнуцца з новымі санкцыямі, калі яе вайскоўцы не «прымуць бок дэмакратыі». Пра гэта ў сваім Twitter напісаў дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

«Вайскоўцы Вэнэсуэлы маюць выбар: прыняць дэмакратыю, абараніць цывільных жыхароў і дазволіць дастаўку гуманітарнай дапамогі; або ж яны сутыкнуцца з яшчэ большымі санкцыямі ды ізаляцыяй», - напісаў Болтан.

Да допісаў ён прымацаваў спасылку на нататку Reuters. Агенцтва са спасылкай на ананімную крыніцу ў амэрыканскай адміністрацыі паведамляе аб тым, што Белы дом можа абвясціць пра новыя санкцыі супраць Каракаса ўжо на наступным тыдні. Нагодай да гэтага можа паслужыць працяг блакавання дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў краіну. У панядзелак, 25 лютага, сітуацыю ў Вэнэсуэле абмяркуюць у сталіцы Калумбіі Багаце віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс і шэраг лідараў лацінаамэрыканскіх дзяржаў.

Дастаўку гуманітарнай дапамогі да меж Вэнэсуэлы арганізоўвае апазіцыя, якую ўзначальвае часовы прэзідэнт Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо.

На мяжы з Калумбіяй актывістам супрацьстаяць вайскоўцы, разгорнутыя на загад Нікаласа Мадуры. Некалькі фургонаў з гуманітарнай дапамогай былі спаленыя.

Апошнія навіны