BE RU EN

У Кашміры расце пагроза вайсковага сутыкнення паміж Індыяй і Пакістанам

  • 23.02.2019, 21:30

Індыя адправіла ў рэгіён 10 000 вайскоўцаў.

Падчас паліцэйскіх рэйдаў у вобласці Кашмір у суботу, 23 лютага, індыйскія ўлады арыштавалі некалькі дзясяткаў лідараў мясцовага мусульманскага насельніцтва, патлумачыўшы гэта неабходнымі мерамі бяспекі ў сувязі з надыходзячымі ў Індыі выбарамі, паведамляе "Немецкая волна".

У той жа дзень прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў, што Пакістан нясе адказнасць за тэракт, які адбыўся ў Кашміры 14 лютага, у выніку якога загінулі 40 індыйскіх вайскоўцаў, і накіраваў у рэгіён для падмацавання дзесяць тысяч сябраў ваенізаваных фармаванняў.

Тэракт у Кашміры

14 лютага тэрарыст-смяротнік у Кашміры накіраваў у аўтобус, які перавозіў індыйскіх вайскоўцаў, аўтамабіль, начынены 100 кілаграмамі выбухоўкі. Адказнасць за тэракт, які стаў найбуйнейшым у рэгіёне за апошнія дваццаць гадоў, узяла на сябе тэрарыстычная групоўка Джэйш-э-Махамед, што базуецца ў Пакістане.

Пасля тэракту рост напружання паміж дзяржавамі, якія валодаюць атамнай бомбай, стаў асабліва прыкметны, падкрэслівае AFP. З сярэдзіны лютага ў Індыі не цішэюць антыпакістанскія пратэсты. Індыя абвінавачвае Пакістан у падтрымцы тэрарыстаў, аднак Ісламабад катэгарычна зняпраўджвае гэтыя абвінавачванне.

У пятніцу Вярхоўны суд у Дэлі запатрабаваў ад урада забяспечыць найлепшую абарону мусульманскага насельніцтва Кашміра ў Індыі, пасля таго як у розных рэгіёнах краіны былі ўчыненыя напады на студэнтаў, журналістаў і бізнэсоўцаў з гэтага штату.

Пакістан абвінавачвае Румынію ў бразганні зброяй

Прэм'ер-міністр Пакістана Імра Хан заявіў аб тым, што яго краіна ў выпадку нападу будзе гатовая прыняць захады ў адказ. У лісце, накіраваным у Раду бяспекі ААН у суботу, міністр замежных спраў Пакістана Шах Мехмуд Курэшы абвінаваціў Індыю ў "бразганні зброяй", а начальнік штаба наземных войскаў краіны Джавід Баджва перасцярог Індыю ад "безадказных акцый".

Каментуючы нарастанне вайсковага напружання ў Кашміры, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ўважае сітуацыю "вельмі небяспечнай" і хацеў бы бачыць яе больш хуткае развязанне. "Аднак Індыя страціла амаль 50 чалавек у выніку тэракту. Так што я магу з разумеем паставіцца да яе дзеянняў", - дадаў Трамп, выступаючы ў Белым доме.

Ачаг напружання ў Кашміры

Кашмір, населены пераважна мусульманамі, на працягу 60 гадоў з'яўляецца месцам напружання паміж Індыяй і Пакістанам. Абедзве краіны ажыццяўляюць адміністрацыйнае кіраванне асобнымі раёнамі Кашміра.

Так як у індыйскай вобласці Кашміра існуюць таксама моцныя сепаратысцкія настроі, Індыя традыцыйна размяшчае ў рэгіёне вялікую колькасць ваенізаваных і паліцэйскіх фармаванняў.

Апошнія навіны