BE RU EN

Фрыстайліст Антон Кушнір заняў другое месца на этапе Кубка свету ў Раўбічах

  • 23.02.2019, 21:20

У фінале спаборніцтваў алімпійскі чэмпіён саступіў толькі Максіму Бураў.

Беларускі фрыстайліст Антон Кушнір заняў другое месца на этапе Кубка свету ў Раўбічах, паведамляе "Прессбол".

У фінале спаборніцтваў алімпійскі чэмпіён саступіў толькі расейцу Максіму Бураў. Тройку прызёраў замкнуў яшчэ адзін прадстаўнік Расіі Станіслаў Нікіцін.

Лыжная акрабатыка. Кубак свету. Раўбічы. Мужчыны. суперфінал

1. Максім Бураў (Расія) 120.36

2. Антон Кушнір (Беларусь) 118.10

3. Станіслаў Нікіцін (Расія) 99.12

Апошнія навіны