BE RU EN

Індзейцы пемон захапілі генерала Мадура

  • 23.02.2019, 20:33

Індзейцы перашкаджалі праезду вайскоўцаў да мяжы

У пятніцу група прадстаўнікоў карэннай народнасці пемон захапіла генерала Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы Хасэ Мігеля Мантоя, паведаміў дэпутат Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Амерыка дэ Грацыя.

Венесуэльскае войска сутыкнулася з тубыльцамі ў раёне Сан-Франсіска-дэ-Юруані на мяжы з Бразіліяй, паведамляе ТАСС.

Паведамляецца, што індзейцы перашкаджалі праезду вайскоўцаў да мяжы, праз што апошнія адкрылі агонь. У сутыкненні загінулі два прадстаўнікі пемонаў, яшчэ 14 чалавек былі параненыя.

Апошнія навіны