BE RU EN

Захараў пра беларускі хакей: Казахі наперадзе нас ужо па ўсіх паказчыках

  • 23.02.2019, 20:17

Ці ёсць у беларускай зборнай шанец вярнуцца ў эліту?

Галоўны трэнер «Юнацтва» Міхаіл Захараў падзяліўся меркаваннем пра шанцы нацыянальную каманду Беларусі на вяртанне ў элітны дывізіён чэмпіянату свету.

«Шанец ёсць. Вельмі слабы. Але ён ёсць. Зразумела, што казахі наперадзе нас ужо па ўсіх паказчыках. Яшчэ гады два таму мы іх не ставілі ні ў што. Сёння, вы бачыце, моладзевая каманда выканала задачу, Кантынентальны кубак выйграла іх каманда (дзе наша з трэскам правалілася). Таму не сумняваюся, што і іх нацыянальная каманда будзе першай», - цытуе Захарава «Прессбол».

Апошнія навіны