BE RU EN

Цімашэнка паабяцала пасадзіць «траіх сяброў Парашэнкі», калі пераможа на выбарах ва Украіне

  • 23.02.2019, 18:44

Кандыдатка ў прэзідэнты Украіны паабяцала ўвасобіць у жыццё прынцып Лі Куан Ю.

Лідарка партыі ВА «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заявіла, што яна выканае абяцанне Пятра Парашэнкі пасадзіць у турму траіх ягоных сяброў, калі пераможа на выбарах у сакавіку, паведамляе «Інтэрфакс-Україна».

«Калі так Гасподзь і народ вызначыць, і я змагу перамагчы, я выканаю абавязацельствы, якія ўзяў прэзідэнт спачатку, і пасаджу траіх ягоных сяброў», - заявіла Цімашэнка на сустрэчы з Федэрацыяй працадаўцаў Украіны і Аб'яднаннем працадаўцаў у Кіеве ў суботу, 23 лютага.

Яна дадала, што ўвасабленне падыходу былога прэм'ер-міністра Сінгапура Лі Куан Ю - «пасадзіць траіх сяброў», павінна быць дапоўненае карэннымі зменамі праваахоўнай сістэмы.

«Калі застанецца сістэма, пры якой адзін чалавек будзе прымаць пастанову: каго караць смерцю, а каго мілаваць, - гэта будзе азначаць адсутнасць сістэмы кіравання», - адзначыла кандыдатка ў прэзідэнты.

Апошнія навіны