BE RU EN

Раўкоў падараваў Лукашэнку пісталет з патронамі

  • 23.02.2019, 18:42

У афіцыйных паведамленнях аб гэтым наважылі не паведамляць.

Чарговы прэзент Андрэй Раўкоў зрабіў Аляксандру Лукашэнку ў час яго наведвання Вайсковай акадэміі. У афіцыйных паведамленнях пра гэта не гаварылася, але на кадрах тэлеканала «Беларусь 1» можна было ўбачыць, што Лукашэнку падарылі пісталет, піша «Cалiдарнасць».

- Вы як галоўнакамандуючы павінны быць узброеныя баявой зброяй, - сказаў Андрэй Раўкоў.

У скрынцы з пісталетам знаходзіліся і патроны.

Апошнія навіны