BE RU EN

Нейрасеціва-кампазітар стварыла п'есу для сімфанічнага аркестра

  • 23.02.2019, 18:19

Твор нагадвае працу амерыканскіх мінімалістаў.

Нейрасеціва «Яндэкса» і кампазітар Кузьма Бадроў сталі суаўтарамі 8-хвіліннай п'есы для альта з аркестрам, паведаміў Rusbase.

Штучны інтэлект згенераваў меладычныя лініі для фартэпіяна, а прафесійны кампазітар выбудаваў музычную форму і зрабіў паўнавартасную аркестроўку п'есы, піша часопіс «Нож».

Нейрасеціва «слухала» шмат класікі - ад Баха да Шнітке, аднак новы твор хутчэй нагадвае амерыканскіх мінімалістаў - Стыва Райха, Тэры Райлі і Філіпа Гласа, удакладнілі ў «Яндэксе».

П'есу выканаюць на закрыцці Зімовага міжнароднага фестывалю мастацтваў у Сочы. Яе выканае дзяржаўны сімфанічны аркестр пад кіраваннем Юрыя Башмета.

Апошнія навіны