BE RU EN

Гуайдо праігнараваў усе забароны Мадуры і наведаў канцэрт у Калумбіі

  • 23.02.2019, 17:15

Часовы прэзідэнт Венесуэлы прыляцеў у Калумбію на гелікаптэры.

Часовы прэзідэнт Венесуэлы Хуан Гуайдо наведаў Калумбію, дзе праходзіў дабрачынны канцэрт у падтрымку венесуэльцаў Venezuela Aid Live, паведамляе "Новое время".

Гуайдо прыехаў на канцэрт нягледзячы на забарону пакідаць краіну, перадае El Nacional.

Лідар апазіцыі прыляцеў у Калумбію на гелікаптэры.

Нагадаем, 22 лютага ў Калумбіі паблізу межаў з Венесуэлай прайшоў дабрачынны канцэрт, мэтай якога было сабраць 10 мільёнаў даляраў для куплі гуманітарнай дапамогі.

Апошнія навіны