BE RU EN

Прэзідэнта Польшчы непакоіць сітуацыя з беларускім суверэнітэтам

  • 23.02.2019, 14:47

Пра гэта Анджэй Дуда заявіў на сустрэчы з прэзідэнткай Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.

«У нас са спадарыняй прэзідэнткай выклікае заклапочанасць, ці будзе захоўвацца або паглыбляцца суверэнітэт Беларусі, калі ідзе гаворка пра яе ўсходняга суседа, які, на жаль, у апошнія гады выказвае відавочныя імперскія тэндэнцыі.

І гэта паглыбляе канкрэтную пагрозу для нашай часткі Еўропы, што мы назіраем з занепакоенасцю, спрабуючы адказаць праз вайсковае супрацоўніцтва, бяспеку і супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі», – цытуюць fakty.interia.pl словы прэзідэнта Польшчы.

Апошнія навіны