BE RU EN

Рух транспарту на мяжы з Літвой можа быць абцяжараны

  • 23.02.2019, 13:45

Пра гэта папярэдзілі беларускія мытнікі.

Рух легкавых і грузавых транспартных сродкаў у пунктах пропуску на мяжы з Літвой можа быць абцяжараны з 10-й да 21-й, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Сёння ў інфармацыйных мытных сістэмах Літвы праводзяцца працы ў абнаўленні праграмных прадуктаў. У сувязі з пераходам літоўскай мытнай службы на афармленне ў ручным рэжыме магчымае ўскладненне руху транспарту на гэтым напрамку.

ДМК рэкамендуе браць да ўвагі гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы і пры магчымасці выбіраць альтэрнатыўныя кірункі.

Апошнія навіны