BE RU EN

Расейскі знішчальнік наблізіўся на 20 метраў да швэдскага самалёта

  • 23.02.2019, 13:21

Мінабароны Швэцыі апублікавала фота інцыдэнту.

Расейскі знішчальнік Су-27 праляцеў на небяспечнай адлегласці 20 метраў ад швэдскага выведвальнага самалёта над Балтыйскім морам.

Пра гэта паведамляе выданне Aftonbladet.

Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ў аўторак, 19 лютага, у міжнароднай паветранай прасторы.

У Міністэрстве абароны Швэцыі сцвярджаюць, што Су-27 праляцеў менш чым за 20 метраў ад швэдскага самалёта.

"Спачатку ён праляцеў наперадзе, потым ззаду і пачаў пераслед, падышоўшы вельмі, вельмі блізка, бліжэй, чым звычайна", – сказаў пілот швэдскага самалёта Андэрс Персан.

Установа апублікавала фота інцыдэнту, на якім відаць, наколькі небяспечна наблізіўся расейскі самалёт.

ФОТА: МІНАБАРОНЫ ШВЭЦЫІ

Міністр абароны Швэцыі Петэр Хультквіст адрэагаваў на падзею, асудзіўшы дзеянні расейцаў.

"Я мяркую, што гэта непрымальна, мяркую, што гэта правакацыя. Думаю, гэта непрафесійныя дзеянні, якія не спрыяюць бяспечнай авіяцыі", – сказаў ён.

На думку міністра, такім чынам РФ спрабуе дэманстраваць сваё дамінаванне ў рэгіёне, якое Швэцыя не можа прыняць.

Апошнія навіны