BE RU EN

У Польшчы выраслі аб'ёмы раздробнага гандлю і прамысловай вытворчасці

  • 23.02.2019, 11:21

Развіццё эканомікі ў Польшчы захоўвае станоўчыя тэндэнцыі.

Аб'ёмы раздробнага гандлю ў Польшчы ў студзені выраслі на 6,6% у гадавым вылічэнні. Пра гэта паведаміла Галоўная статыстычная ўправа краіны, паведамляе radiopolsha.pl.

На думку эканамістаў, апублікаваныя звесткі сведчаць пра захаванне станоўчай тэндэнцыі ў рамках спажывання ў Польшчы.

Галоўная статыстычная ўправа таксама апублікавала звесткі пра рост аб'ёмаў прамысловай вытворчасці ў Польшчы ў студзені, які склаў 6,1% у гадавым вылічэнні.

Апошнія навіны