BE RU EN

Васіль Уткін: Глеб можа заканчваць кар'еру ў БАТЭ яшчэ гадоў 10

  • 23.02.2019, 9:49

Беларускі футбаліст, безумоўна, легенда.

Журналісты Антон Арэх, Канстанцін Пахмелаў і Васіль Уткін у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» не абмінулі вяртанне на «Эмірэйтс» Аляксандра Глеба ў матчы «Арсенал» – БАТЭ.

Арэх: «Так што сэксу ў Лондане няма. Затое там цудоўна: Глеб выйшаў на замену. Бачылі гэты момант? Глеб жа ў БАТЭ заканчвае. Я не памятаю гэты момант, але бачыў відэа».

Пахмелаў: «А яму колькі, 38?»

Уткін: «Глеб можа заканчваць кар'еру ў БАТЭ яшчэ гадоў 10. Цалкам спакойна. Да таго часу, пакуль для яго гэта не стане горш, чым сэкс».

Пахмелаў: «Васіль, спыніся! Я тваю сімпатыю да беларускіх клубаў добра памятаю, але спыніся».

Уткін: «Глеб, безумоўна, легенда “Арсенала”».

Апошнія навіны