BE RU EN

У Менску моцны вецер сарваў навес з прыпынку і зламаў дрэва

  • 22.02.2019, 19:16

У сталіцы парывы ветру дасягаюць 15-20 м/с.

У Менску вецер сарваў навес з прыпынку і зламаў дрэва. Пра гэта паведамляюць гараджане.

Карыстальнік твітэра Марыя Тумас паведаміла, што на вуліцы Кульмана, побач з домам №24, праз моцны вецер зламалася высокае дрэва.

А на прыпынку «Княгінінская» парывісты вецер пашкодзіў навес. Пра гэта відавочца паведаміў агенцтву «Минск-Новости».

Сіноптыкі папярэджвалі: удзень у пятніцу, 22 лютага, у Менску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Апошнія навіны