BE RU EN

Лукашэнка: Не хачу, каб беларусы былі парабкамі ў якім-небудзь ВКЛ

  • 22.02.2019, 18:22

Дыктатар дэманструе непрыязнасць да гісторыі Беларусі.

22 лютага падчас сустрэчы ў Вайсковай акадэміі Лукашэнка вызначыўся супярэчлівым выказваннем.

Як паведамляе БелТА, дыктатар заклікаў беларусаў пастаянна працаваць і бегчы, «каб ад гэтых «монстраў» не адстаць, бо яны нас адной рукой прыхопяць, і будзем мы зноў парабкамі ў якім-небудзь Вялікім княстве Літоўскім або Рэчы Паспалітай. Не хочацца, асабліва для дзяцей, асабліва, калі ўжо мы і вы адчулі, што такое суверэнітэт і незалежная дзяржава».

Дыктатар зноў дэманструе непрыязнасць да гісторыі Беларусі. Любому школьніку вядома, што часы Вялікага Княства Літоўскага, асноўнае насельніцтва якога складалі беларусы, называюць залатым стагоддзем гісторыі нашай краіны.

Апошнія навіны