BE RU EN

Ва Украіне раскрылі «выбарчую піраміду»

  • 21.02.2019, 18:01

Паводле інфармацыі СБУ, яе фінансаваў народны дэпутат ад Бацькаўшчыны.

Так званую «выбарчую піраміду», з дапамогай якой планавалася ўмяшанне ў вынікі прэзідэнцкіх выбараў, фінансаваў народны дэпутат ад партыі Бацькаўшчына Руслан Богдан, паведамляе «Новое время».

Пра гэта сведчаць матэрыялы следства, апублікаваныя ў чацвер, 21 лютага, Службай бяспекі Украіны.

Між іншым, згодна з апублікаваным дакументам, Багдан адказваў за фінансаванне арганізатараў штабоў, агітатараў і назіральнікаў.

У той жа час, ці тычылася гэта ўсіх абласцей, або нейкага канкрэтнага рэгіёну, не вядома.

Таксама адзначаецца, што за арганізацыю штабоў у паўночных і цэнтральных рэгіёнах Украіны адказваў Вартан Юмукян, у заходніх абласцях - Уладзіслаў Кавалеўскі, а ў паўднёва-ўсходніх - Яўген Мацвяйчук.

Апошнія навіны