BE RU EN

Х'ю Джэкман трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса

  • 21.02.2019, 17:34

Знакаміты галівудскі актор у дзяцінстве быў вялікім фанатам Кнігі рэкордаў Гінэса.

Знакаміты галівудскі актор Х'ю Джэкман і яго калега, таксама не менш вядомы актор, Патрык Сцюарт патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Пра гэта стала вядома на старонцы Кнігі ў Twitter. Там жа былі апублікаваныя фота Джэкмана і Патрыка з граматамі, піша «Сегодня».

Паведамляецца, што акторы ўстанавілі рэкорд за самую працяглую ў кіно кар'еру супергерояў Marvel. Х'ю Джэкман выконваў ролю Расамахі, а Патрык Сцюарт - прафесара Чарльза Ксаўе цягам 16 гадоў і 228 дзён.

У 2000 годзе на экраны выйшаў першы фільм «Людзі Ікс», а ў 2017 годзе акторы сустрэліся на здымачнай пляцоўцы фільма пра Расамаху «Логан».

Адзначаецца, што Х'ю Джэкман і яго брат у дзяцінстве былі вялікімі фанатамі Кнігі рэкордаў Гінэса. Яны нават планавалі ўстанавіць рэкорд, гуляючы ў бадмінтон без прыпынку цягам двух дзён.

Апошнія навіны