BE RU EN

Фотафакт: вяртанне Глеба на Emirates Stadium праз дзесяць гадоў

  • 21.02.2019, 17:26

Беларускі футбаліст тры гады выступаў за лонданскі «Арсенал».

Напярэдадні паядынку з «Арсеналам» у 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы футбалісты БАТЭ правялі там трэніроўку. У цэнтры ўвагі фотакарэспандэнтаў быў 37-гадовы Аляксандр Глеб. Ён выступаў за «Арсенал» у 2005-2008 гадах, да свайго сыходу ў «Барселону», паведамляе «Еўрарадыё».

Тыдзень таму БАТЭ на «Барысаў-Арэне» сенсацыйна перамог з лікам 1:0. Аляксандр Глеб удзельнічаў у тым паядынку. Сённяшні матч пачнецца а 20:55 паводле беларускага часу, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Беларусь 5». Букмекеры адназначна ставяць на гаспадароў поля.

Фота: Reuters
Фота: Reuters

Апошнія навіны