BE RU EN

Улады Малдовы не пусцілі ў краіну прапагандыстку тэлеканала «Расея-1»

  • 21.02.2019, 15:31

Вольгa Юр’евa ўтаіла сваю мэту візіту ў Кішынёў.

Малдаўскія ўлады не пусцілі ў краіну супрацоўніцу расейскага прапагандысцкага тэлеканала «Расея-1» Вольгу Юр'еву.

Пра гэта са спасылкай на кіраўніцу прэс-службы памежнай паліцыі Раісу Навіцкую, паведамляе "Новое время".

Як паведамляецца, Юр'ева прыляцела ў Кішынёў рэйсам са Стамбула, утаіўшы сваю рэальную мэту візіту.

«Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што мэта ейнага візіту не адпавядае заяўленай. Ёй было адмоўлена ва ўездзе ў Рэспубліку Малдова. Гэтым жа рэйсам яна была вернутая ў Стамбул», - распавяла спікерка малдаўскіх памежнікаў.

Апошнія навіны